Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейшчына: найбольш зарэгістраваных кандыдатаў – у БНФ


Радыё Свабода Найбольшая канкурэнцыя (у сярэднім амаль два чалавекі на месца) чакаецца на выбарах ў Берасьцейскі гарадзкі савет дэпутатаў.

На 40 акругаў у Берасьці зарэгістравана 78 кандыдатаў. Удзельнікаў выбарчай кампаніі магло быць яшчэ больш, аднак гарадзкі выбаркам адмовіў у рэгістрацыі сямі (з 16-ці вылучаных) сябрам Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) і аднаму прадстаўніку БНФ (усяго гэтая партыя вылучыла ў Берасьці 9 чалавек). Асноўная прычына адмовы ў рэгістрацыі – недакладныя зьвесткі ў дэклярацыі пра маёмасьць і заробкі партыйных вылучэнцаў.

Кандыдатамі ў дэпутаты Берасьцейскага гарсавету зарэгістраваны таксама 4 сябры АГП (яшчэ адзін зьняў сваю кандыдатуру, адчуўшы ціск па месцу працы), 5 прадстаўнікоў Лібэральна-дэмакратычнай партыі, два – ад КПБ, па аднаму – ад Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасьці.

Што тычыцца агульнай колькасьці кандыдатаў, якія прадстаўляюць палітычныя партыі, дык больш за іншых на Берасьцейшчыне зарэгістравана сябраў БНФ – 32 чалавекі на ўсе выбарчыя участкі вобласьці. 13 зарэгістраваных кандыдатаў ёсьць сябрамі БСДП (Грамада), 6 – Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Нягледзячы на рэкамэндацыю зьезда Партыі камуністаў беларускай адмовіцца ад удзелу ў выбарах, адзін кандыдат ад гэтай партыі таксама быў зарэгістраваны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG