Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускім палітвязьням дашлюць калядныя паштоўкі


Радыё Свабода Беларускія праваабаронцы пачынаюць акцыю "Адпраў калядную паштоўку палітзьняволенаму". Пра гэта паведаміла Людміла Гразнова, старшыня зарэгістраванай у Літве арганізацыі "Праваабарончы альянс".

"Гэта вельмі важная справа. Зь лістоў ад зьняволеных я ведаю, як паляпшаецца ў іх настрой ад атрыманьня такіх пісьмаў, паштовак, віншаваньняў, – сказала спадарыня Гразнова. – Дзякуючы лістам да "палітзьняволеных" больш паважліва ставяцца ня толькі сукамэрнікі, але й наглядальнікі, адміністрацыя калёніі. Для нас гэта, здавалася б, дробязі – адправіць паштоўку. Але для іх гэта вялікая справа".

Паводле слоў праваабаронцы, у сьвеце такія лісты – звычайная практыка. "У нас гэта, магчыма, нешта новае. Але гэта лепш спрацоўвае, чым нейкія акцыі і заявы", – адзначыла Людміла Гразнова ў інтэрвію БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG