Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Балтыйскай Асамблеі ў Вільні -- тэма Беларусі


Тацяна Поклад, Вільня У Вільні адзначаецца 15-годзьдзе Балтыйскай Асамблеі на гадавой сустрэчы Асамблеі з Радай міністраў Паўночных краінаў.

16 сьнежня ў Вільні ў часе юбілейнай 25-й сэсіі Балтыйскай Асамблеі на пленарным паседжаньні будзе абмяркоўвацца тэма супрацоўніцтва балтыйскіх краінаў з новымі суседзямі Эўразьвязу дзеля пашырэньня дэмакратычнага досьведу. У ліку гасьцей, якія прывітаюць адкрыцьцё юбілейнай сэсіі, старшыня партыі БНФ Вінцук Вячорка.

Паводле афіцыйнага паведамленьня, у ліку 18 дакумэнтаў, якія плянуецца прыняць на 25-й сэсіі Балтыйскай Асамблеі ў Вільні, прынамсі два будуць датычыцца Беларусі – адносна прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і адносна падтрымкі супрацоўніцтва ў справе дэмакратыі з новымі суседзямі Эўразьвязу, у ліку якіх Беларусь.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG