Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што кажуць менчукі пра падвышэньне мытаў на экспарт расейскай нафты?


Галіна Абакунчык, Менск У 2007 годзе Расея ўводзіць экспартнае мыта на нафту для Беларусі. Як да гэтага рашэньня ставяцца менчукі? Гэтым пытаньнем у людзей на вуліцах сталіцы цікавілася наша карэспандэнтка.

(Карэспандэнтка: ) “Расея ўводзіць мыту на экспарт нафты ў Беларусь. Як вы да гэтага ставіцеся?”

(Спадарыня: ) “Калі гэта будзе падрыў дачыненьняў, то гэта будзе вельмі непрыемна для нас, беларусаў. І, канечне, калі гэта паўплывае на нашыя заробкі, то гэта таксама будзе непрыемна”.

(Спадар: ) “Вялікай бяды ня будзе. У нас цяпер Вэнэсуэла сяброўка, а гэта трэцяя краіна ў сьвеце паводле здабычы нафты. Іран — калі ласка. Так што, неяк будзем змагацца й будзем жыць”.

(Юначка: ) “Я нармалёва стаўлюся. Я лічу, што з Расеяй трэба пераходзіць на рынкавыя стасункі. Бо так працуе ўвесь цывілізаваны сьвет”.

(Спадар: ) “Адзінае, чаго я не магу зразумець, што тыя ж людзі жывуць і тут, і там — у Расеі. Браты, сёстры, але чаму так адбываецца? Вось што мне не зразумела! Як жа гэтак можна? Навошта ж трэба гэтак нас прыцясьняць?”

(Карэспандэнтка: ) “Расея ўводзіць мыту на экспарт нафты ў Беларусь. Як вы да гэтага ставіцеся?”

(Спадар: ) “Па-мойму, у рынку гэтак і павінна быць. Яны ж таксама ня хочуць губляць. Ніхто нікому й нічога дарма не дае”.

(Спадарыня: ) “З Расеяй, канечне, ня ўсё атрымалася добра. І давядзецца плаціць, а дзе ўзяць гэтыя грошы? Таму ўсё гэта адаб’ецца на ўзроўні жыцьця людзей. І нашая краіна, наш урад ня будуць у гэтым вінаватыя. Гэта Расея нас падвяла гэтак”.

(Спадар: ) “Гэта аснова нашых дачыненьняў з Расеяй — нафта і газ. Таму нічога дрэннага я тут ня бачу. Рынак ёсьць рынак, кожны дыктуе свае ўмовы”.

(Спадарыня: ) “Я ня ведаю, добра гэта ці дрэнна, але я думаю, што горш, чым ёсьць. Натуральна гэта на многае паўплывае. Да прыкладу, у дзяцей ёсьць машыны — будзе даражэйшае паліва й гэтак далей”.

(Юнак: ) “Рынак ёсьць рынак, але дзіўна выглядае ў тым сэнсе, што ўсе гэтыя гады мы жылі ў такім сяброўстве. Фактычна, жылі коштам Расеі, і тут раптам распачаўся рынак. Зь іншага боку, пазытыўна тое, што гэта падштурхне да рэфармаваньня эканомікі ў нас. Бо іншага шляху ня будзе. Магчыма, будзе інфляцыя і ўлада забаіцца пратэстаў. Бо людзі ў нас любяць ня нейкія сымбалі, а цяпло ў кватэрах, танныя харчы й паліва. Таму, найхутчэй, распачнуцца нейкія рэформы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG