Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёўшчына: у Галоўчыне знайшлі падмурак дамініканскага касьцёлу


Радыё Свабода У вёсцы Галоўчын на Бялыніччыне падчас пракладкі трубаправоду для мясцовага аграгадка будаўнікі трапілі на стары падмурак. Ня здолеўшы праламіць падмурак, будаўнікі праклалі трубы побач, а знаходку прысыпалі пяском.

Паводле гістарычных сьведчаньняў, у вёсцы Галоўчын на пачатку XVII стагодзьдзя пабудавалі касьцёл. Вядомы беларускі гісторык Міхась Ткачоў у сваіх работах таксама згадвае пра яго. У той час, тады яшчэ ў мястэчку Галоўчын, быў і замак. Да ХІХ стагодзьдзя паўз Галоўчын праходзіў тракт, які злучаў Вільню з Магілёвам.

Мясцовы краязнаўца Васіль Цыркуноў мяркуе, што будаўнікі адкапалі менавіта падмурак дамініканскага касьцёлу, зьнішчанага вайной 1654—1667 гадоў. За тым часам Галоўчын быў месцам дзьвюх бітваў. Краязнаўца зазначае, што вапняная рошчына падмурку меркаванага касьцёлу паводле складу аднолькавая з рошчынай, якая засталася ў парэштках замку. І замак і касьцёл будаваліся прыкладна ў адзін час.

Акрамя падмурку будаўнікі знайшлі й манэту. Зь іхных словаў, на ёй быў пазначаны 1634 год. Куды падзелася манэта, будаўнікі ня кажуць.

Пра знаходкі ў Галоўчыне Васіль Цыркуноў паведаміў у Магілёўскі ўнівэрсытэт імя Куляшова. Ва ўнівэрсытэце, кажа краязнаўца, зацікавіліся знаходкамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG