Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Народная воля” друкуе турэмны ліст Аляксандра Казуліна


Радыё Свабода Агляд недзяржаўных выданьняў за 14 сьнежня

Сям’я Аляксандра Казуліна атрымала ліст з-за кратаў. Палітычны вязень зьвяртаецца да родных і тлумачыць прычыны больш як 40-сутачнай галадоўкі. Цытата: “Нехта асабістым прыкладам мусіць узарваць гэты “балотны” стан грамадзтва. Дзеля сваёй краіны я гатовы на ўсё”.

Палітычную аналітыку ў сьвежым нумары “Народнай волі” утрымлівае артыкул доктара філязофіі Вячаслава Оргіша. Аўтар разважае над праблемамі СНД і даводзіць, што “да сьмерці так званай садружнасьці ўсяго адзін крок”.

У рубрыцы “пэрсона” газэта зьвяртаецца да генэрала Валеры Фралова, які быў мала заўважаны ў палітычных падзеях у апошнія паўгода. Журналісты даведаліся, што за гэты час палітык напісаў кнігу, прадаў асабняк у Гародні і ўзначаліў Менскую гарадзкую арганізацыю БСДП (Грамада).

Іншыя тэмы “Народнай волі”: чаму ўлады адмаўляюцца прызнаць памерлым генэрала Юры Захаранку?; працяг успамінаў Мечыслава Грыба; у Берасьці прададуць пабудовы з так званага поясу абароны крэпасьці.

Сёньня тыднёвік “Шклоўскія навіны” паведамляе пра хаду выбарчай кампаніі. Рэдактар выданьня Аляксандр Шчэрбак даводзіць, што наўрад ці ён будзе сёньня зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты гарсавету:

(Шчэрбак:) “Праводзілі зьверку подпісаў і адшукалі нібыта адна жанчына адмовілася. Працягваецца запалохваньне людзей. У нас у раёне зараз да 50 працэнтаў беспрацоўных – 11 тысяч нідзе не працуюць”.

І яшчэ адна навіна з камэнтарам. Да свайго 600-гадовага юбілею рыхтуецца райцэнтар Докшыцы. Са словаў рэдактара рэгіянальнага выданьня Уладзімера Скрабатуна “Вольнае Глыбокае”, улада мае намеры вызваліць цэнтральную плошчу ад...архітэктурнага помніка”.

(Скрабатун: ) “У Докшыцах увогуле ацалелі толькі тры старадаўнія будынкі. Адзін з іх палягае пад знос. Гэта кананічны двухпавярховы будынак у цэнтры гораду насупраць райвыканкама. Яны жадаюць павялічыць пляц, каб лепш было сьвяткаваць”.

Са словаў Уладзімера Скрабатуна, у гістарычным будынку цяпер – служба быту. А першапачаткова ён служыў паліцэйскім пастарункам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG