Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч правёў перамовы з Б.Фэрэра-Вальднэр


Радыё Свабода Эўропа гатова рэалізаваць плян эканамічнай падтрымкі Беларусі пасьля таго, як у краіне пачнуцца працэсы дэмакратызацыі. Пра гэта заявіў у Страсбуры лідэр аб''яднаных дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандар Мілінкевіч пасьля перамоваў з камісарам па зьнешніх сувязях і палітыцы добрасуседзтва Эўразьвязу Бэнітай Фэрэра-Вальднэр.

Паводле БелаПАН, палітык назваў перамовы з Б.Фэрэра-Вальднэр надзвычай прадуктыўнымі. Асноўнай тэмай размовы стала сумесная падрыхтоўка Эўразьвязам і дэмакратычнымі сіламі Беларусі пляну эканамічнай дапамогі краіне. "Гэта будзе своеасаблівы "плян Маршала" для Беларусі - плян, які ахопіць энэргетычную, інвэстыцыйную, сацыяльную й іншыя сфэры эканомікі. Эўропа канкрэтызуе сваё пасланьне беларускаму народу, а мы, у сваю чаргу, працуем над пэрспэктывамі пасьпяховага разьвіцьця нашай краіны", - заявіў А.Мілінкевіч. Эўракамісія таксама пачынае шырокую падтрымку праектаў незалежнага тэле- і радыёвяшчаньня на Беларусь, моладзевых абменаў, праграм падтрымкі рэпрэсаваных.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG