Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маладэчне пахавалі актывіста сацыял-дэмакратычнага руху


Михал Стэльмак, Менск У Маладэчне сёньня пахавалі сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Мікалая Алейнікава. Ён памёр у нядзелю 10 сьнежня на 76-м годзе жыцьця.

Вось што распавёў пра Мікалая Алейнікава кіраўнік раённай арганізацыі “Грамады” Лявон Цімохін:

(Цімохін: ) “Мікалай Сідаравіч Алейнікаў — лекар. Вельмі вядомы лекар на Маладэчаншчыне і ў іншых месцах. Абсалютна шчыры беларус, які гаварыў толькі па-беларуску. Людзей лячыў толькі па-беларуску. Больш за тое, гэты чалавек быў абсалютным патрыётам. Ён быў адным з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы, бо Таварыства беларускай мовы было спачатку заснавана намі ў Маладэчне.

Ён вельмі цяжка хварэў, у яго быў рак. Вельмі перажываў за Аляксандра Казуліна. Быў заўжды ў курсе яго справаў і перад самым сконам даў такі духоўны запавет. Каб Аляксандар Уладзіслававіч выходзіў з галадоўкі, трымаўся, выжыў, выцерпеў і перамог. Такі запавет старога лекара для Казуліна”.
XS
SM
MD
LG