Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: страйк на “Чырвоным Кастрычніку “ скончаны


Радыё свабода, Віцебск Стыхійныя акцыя пратэсту супраць паніжэньня заробкаў і дрэнных умоваў працы, якая была распачалася ў Першым кравецкім цэху 8-га сьнежня, завяршылася перамовамі з кіраўніцтвам абутковага прадпрыемства.

У першы дзень у страйку ўзялі ўдзел каля 40 работніц, якія зранку адмовіліся ўключыць станкі, запатрабаваўшы падвышэньня заробкаў ды расцэнак свае працы. У панядзелак, 11-га сьнежня, цэх ужо часткова працаваў, бо прадстаўнікоў-страйкоўцаў паабяцаў прыняць дырэктар “Чырвонага Кастрычніка” спадар Шаталаў.

Паводле адной з удзельніц акцыі пратэсту, ад сёньняшняга дня прынятае рашэньне працаваць усім цэхам, бо адміністрацыя паабяцала выканаць галоўнае патрабаваньне – прыслаць у Першы кравецкі цэх нарміроўшчыка, каб перагледзець працоўныя расцэнкі. Нагадаем, што удзельніцы страйку перадусім пратэставалі супраць таго, што на аднолькавую працу на дзяржаўным “Чырвоным Кастрычніку” расцэнкі ніжэйшыя ў параўнаньні з акцыянэрным таварыствам “Марка”, адпаведна, і заробкі ніжэйшыя на 200-300 тысяч.

Камэнтаваць страйк на прадпрыемстве адміністрацыя па-ранейшаму адмаўляецца. Дырэктар спадар Шаталаў дагэтуль сьцвярджае, што ніякае акцыі пратэсту ў Першым кравецкім цэху не было, што журналісты, якіх запрасілі работніцы, гавораць і пішуць няпраўду, і што патрабаваньні незадаволеных жанчын былі выкананыя “у рабочым парадку”.

Гл. таксама: • Віцебск: страйк на абутковым прадпрыемстве “Чырвоны кастрычнік” (фота)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG