Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Бэніфэст Анемпадыстава” адбудзецца ў клюбе “Юла”


Радыё Свабода Сёньня ў сталічным клюбе "Юла" пройдзе канцэрт "Бэніфэст Анемпадыстава", прымеркаваны да трохгоддзя музычнага парталу "Тузін Гітоў". Рок-паэт і мастак Міхал Анемпадыстаў названы парталам "Тузін Гітоў" "Чалавекам года". Ён выступіў аўтарам адразу двух беларускіх хітоў – "Аўтабіаграфія" (Ігар Варашкевіч – "Крама" і Лявон Вольскі – N.R.M.) і "Сьвятло ў цемры" ў выкананьні гурта "IQ48".

У канцэрце возьмуць удзел праект "Народны альбом", "Apple Tea", "IQ48", Кася Камоцкая, Зьміцер Вайцюшкевіч ды іншыя беларускія музыкі. Музычны партал "Тузін Гітоў" штогод сваімі сіламі рыхтуе канцэрт з удзелам галоўных герояў сэзону. У 2003 годзе гадавіну сваёй дзейнасьці партал адзначыў у Палацы Рэспублікі. Тады гралі "Indiga", "IQ48", "Нэйра дзюбель" і "Крама". Летась вечарына прайшла ў адной са сталічных кавярняў з удзелам гурта "Indiga" і гарадзенскай каманды "Айша".

Цяпер канцэрт будзе весьці сам спадар Анемпадыстаў. "Такога маштабнага творчага вечара ў мяне яшчэ не было, – заявіў ён. – Таму я запрасіў сваіх сяброў-музыкаў як у якасьці выканаўцаў, гэтак і ў якасьці гасцей. Вядучы плянуе апавесьці пра кожнага ўдзельніка канцэрту, бо "калі яны выступаюць, самі пра сябе ніколі не апавядаюць".

Апроч таго, да свайго трохгодзьдзя партал "Тузін Гітоў" выпускае чарговы дыск – "Прэм''ер Тузін 2006", паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG