Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: мітынгі дазволілі толькі на месцы габрэйскіх могілках


Радыё Свабода Берасьцейскі гарвыканкам вызначыў новае месца, дзе можна будзе праводзіць масавыя мерапрыемствы, у тым ліку пікеты й мітынгі.

Ім стаў фізкультурна-спартовы комплекс “Лякаматыў”. Месьціцца ён сярод прыватных жылых дамоў і пабудаваны на месцы знішчаных за савецкім часам габрэйскіх могілак.

Раней пікеты й мітынгі берасьцейскія ўлады дазвалялі рабіць на іншым ускрайку гораду — на стадыёне “Будаўнік”, дзе цяпер ідзе рэканструкцыя.

Рашэньне гарвыканкаму прадугледжвае, што месца правядзеньня дзяржаўных сьвятаў ды іншых масавых мерапрыемстваў, арганізатарамі якіх зьяўляюцца дзяржаўныя ўстановы, будзе вызначацца асобна ў кожным канкрэтным выпадку. Гэта можа сьведчыць, што ладзіць акцыі на стадыёне “Лякаматыў” прапануюць толькі прадстаўнікам апазыцыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG