Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: папаўненьне для “амэрыканскага кутка” ад амбасады ЗША


Радыё Свабода Прадстаўнікі Інфармацыйнага цэнтра амбасады ЗША ў Беларусі перадалі новы падарунак для “амэрыканскага кутка”, створанага ў Берасьцейскай абласной бібліятэцы.

Гэтым разам бібліятэка атрымала паўтары сотні асобнікаў кніг для дзяцей, мастацкую літаратуру, мэтадычныя дапаможнікі для вывучэньня ангельскай мовы, а таксама музыкальны цэнтар.

“Амэрыканскі куток” у Берасьці быў створаны ў час, калі амбасадарам ЗША ў Беларусі быў Джордж Крол. У бібліятэчным аддзеле замежнай літаратуры сабраныя ня толькі кнігі, надрукаваныя ў ЗША, але таксама найбольш запатрабаваныя чытачамі матэрыялы на магнітных носьбітах і апаратура для іхняга прагляду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG