Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Болей за 500 чалавек галадаюць на салідарнасьць з А.Казуліным


Радыё Свабода Пра гэта паведаміла “Свабодзе” супрацоўніца штабу Аляксандра Казуліна Раіса Міхайлоўская.

“У галадоўцы салідарнасьці ўдзельнічаюць болей за 200 актывістаў у Менску, усе ўдзельнікі штабу, шмат хто зь лідэраў апазыцыі. Яшчэ болей за 50 чалавек у Віцебску, некалькі дзесяткаў у Гомелі і гэтак ва ўсіх вялікіх гарадах краіны. Таксама далучыліся наведвальнікі інтэрнэт-форумаў, беларускія студэнты ў Польшчы. Усяго, паводле нашых падлікаў, ужо галадаюць болей за 500 чалавек. Большасьць галадаюць адзін дзень, другія болей, як вядомая актывістка Крысьціна Шацікава, якая пачала сямідзённую галадоўку. Усе заклікаюць Аляксандра Ўладзіслававіча спыніць галадоўку, каб захаваць жыцьцё і здароўе для далейшай барацьбы,” – сказала Раіса Міхайлоўская.

Сёньня ідзе 50-ы дзень галадоўкі былога кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Казуліна, які пратэстуе супроць улады Аляксандра Лукашэнкі і дамагаецца разгляду беларускага пытаньня ў Радзе бясьпекі ААН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG