Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 гадоў таму спыніў існаваньне Савецкі Саюз


Радыё Свабода, Менск 15 гадоў таму ва ўрадавай рэзыдэнцыі “Віскулі” лідэры Беларусі, Расеі і Ўкраіны – Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук – падпісалі пагадненьне пра ўтварэньне Судружнасьці незалежных дзяржаваў.

21 сьнежня 1991 году ў Алма-Аты кіраўнікі ўжо 11 новых сувэрэнных краінаў (акрамя Літвы, Латвіі, Эстоніі і Грузіі) падпісалі пратакол да пагадненьня аб утварэньні Судружнасьці на раўнапраўных пачатках. У сьнежні 1993 года да СНД далучылася Грузія.

У статуце, прынятым у 1993 годзе, замацавана сувэрэнная роўнасьць усіх сяброў Судружнасьці, якія ёсьць самастойнымі і раўнапраўнымі суб’ектамі міжнароднага права. СНД ня ёсьць дзяржавай і ня мае наднацыянальных паўнамоцтваў.

У інтэрвію расейскаму тэлеканалу НТВ кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Станіслаў Шушкевіч ня меў права падпісваць Белавескія пагадненьні. Паводле Лукашэнкі, калі б у Вярхоўным Савеце даведаліся пра гэта, то Станіслава Шушкевіча да паездкі ў Белавескую пушчу зьнялі б з пасады. Аляксандар Лукашэнка заявіў, у выпадку званка з Масквы ўсіх маглі б арыштаваць за некалькі хвілінаў. Паводле А.Лукашэнкі Беларусь была і застаецца савецкай.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG