Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пашыраецца сьпіс тавараў, якія трэба маркіраваць


Міхал Стэльмак, Менск Ад сёньня гандаль абуткам, кавай, аўдыёкасэтамі, мабільнымі тэлефонамі і шэрагам іншых тавараў дазваляецца толькі пры наяўнасьці акцызных марак. Ці падрыхтаваліся да новых правілаў прадпрымальнікі? Ці спыніць навацыя так званы шэры гандаль?

Паўгоду таму Савет Міністраў прыняў пастанову аб пашырэньні сьпісу тавараў, гандаль якімі дазваляецца пры наяўнасьці на іх спэцыяльных марак. Кантроль за рэалізацыяй дакумэнта ўскладзены на Міністэрства падаткаў і збораў. Гаворыць яго афіцыйны прадстаўнік Юры Канавалаў:

(Канавалаў: ) “Ад 8 сьнежня забараняецца без нанясеньня кантрольных знакаў прадаваць каву, гарбату, біялягічна актыўныя дабаўкі да ежы, абутак, аўдыякасэты, кампакт-дыскі, кінавідэафільмы, плюс мабільныя тэлефоны”.

Маркіроўка тавараў у Беларусі ідэнтыфікацыйнымі знакамі ўпершыню была ўведзеная ў сакавіку 2005 году. Як вынікае з тлумачэньня афіцыйных асобаў, гэтага патрабавала эканамічная бясьпека дзяржавы. Пры дапамозе знакаў дзяржава ставіла задачу барацьбы з ценявым бізнэсам, зьвязаным з імпартам замежнай прадукцыі. Цяпер урад вырашыў скарыстаць досьвед маркіраваньня для новых тавараў. Як ставяцца да гэтага гандляры? Гаворыць старшыня рэспубліканскай каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Анатоль Зьмітровіч:

(Зьмітровіч: ) “Ад прадпрымальнікаў патокі грошай у бюджэт не павялічацца, таму што ў іх фіксаваная стаўка падатку, якую яны плацяць. Тое, што наклеіць марку і пры гэтым павялічыцца якасьць тавару, як яны кажуць, таксама не адпавядае рэчаіснасьці. Па трэцяе, для насельніцтва гэта ўсё роўна: будзе там марка ці яе не будзе”.

Як лічаць гандляры, маркіроўка значна абцяжарыць іх працу. Так мяркуе, напрыклад, Аляксандр Сталяроў з Оршы:

(Сталяроў: ) “Маркі ж нельга клеіць. Іх трэба клеіць па-за тэрыторыяй рэспублікі. Ёсьць такі ўказ, у якім сказана, што юрыдычнымі і фізычным асобам зь ліку прадпрымальнікаў забараняецца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь клеіць акцызныя маркі. Але як гэта будзе выконвацца – ня ведаю. Якая з гэтага ўсяго выснова? Гандаль даўно стаў нявыгаднай справай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG