Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Кучынскі заклікае ўрад да рэальнасьці


Уладзімер Глод, Менск Дэпутат Віктар Кучынскі лічыць, што праз пару месяцаў давядзецца зноў абмяркоўваць бюджэт краіны.

Такую думку дэпутат выказаў сёньня ў Палаце прадстаўнікоў падчас абмеркаваньня праекту бюджэту краіны на 2007 год. “Я магу з упэўненасьцю сказаць, што праз адзін-тры месяцы нам давядзецца вярнуцца да новых разьлікаў,” — заявіў дэпутат. На ягоную думку, “прагноз ураду пра падвышэньне цаны на расейскія энэрганосьбіты толькі на 15 працэнтаў не з’яўляецца рэальным, а нагадвае часы сацыялізму, якія ўжо даўно скончыліся”.

Прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі сказаў, што Беларусь купляе газ у Расеі выключна па рыначнай цане, памер якой шмат у чым вызначаюць беларускія транзытныя сеткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG