Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Наша ніва” 100 год таму: “Зъеў той чалавек і справу мужыцкую!”


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Як 100 год таму “Наша Ніва” пісала пра жыцьцё-быцьцё ў Беларусі і Літве.

Пад рубрыкай “З Беларусі і Літвы” “Наша Ніва” ў нумары ад 30 сакавіка 1907 году піша: “Ў сяле Грабенцэ ёсьць валасны пісар Захарэвіч. Ён данёс у паліцію, што яго памочнік Вергейчык і староста Васіль Дзеркач раздаюць мужыкам праклямаціі. Прыехаў жандар і, мусіць, хацеў іх арыштаваць, але яны схаваліся. Тагды пісар даў жандару павестку, што прышла с почты да Дзеркача, і жандар, паехаўшы на почту, палучыў па той павесцы пасылку. У пасылцы былі кніжкі і праклямацыі, што слалі Дзеркачу з Мінска.

Жандар, ўзяўшы асэсара і стражнікоў, паехаў шукаць “праступнікаў” па вёсках, але не знайшоў. — Старасту Дзеркача мужыкі надта любяць і пры выбарах ў Думу выбралі яго упаўнамочэным ад воласьці. Калісь ён ўжо быў сасланы як “палітычэскі праступнік”. М.Докшыцы Мінск. пав. У нас у Туміловічах, як прыехаў з выбароў з Мінску наш выбаршчык, сабраліся мужыкі ды распытываліся, ці добрых дэпутатоў выбралі ў Думу. — “Як прыехалі мы ў Мінск, расказваў той, дык папы, што нас прывезьлі, павялі да архірэя. Далі тут нам вельмі смачны і добры абед.

Архірэй навучаў, каго выбіраць, а пасьля даваў цалаваць хрэст і эвангелію, што будзем выбіраць, каго ён скажэ. Толькі неколькі мужыкоў ня згодзіліся на гэта. Пазьней, як мы ўжо пачалі разъежджацца дамоў, кожнаму даў архірэй грошы…” — Скончыўшы гэта, стаў выбаршчык намаўляць нас, каб запісываліся да неякой чорнасоценнай партыі. Алеж мужыкі з яго пасьмяяліся і пашлі па хатах. — З архірэйскай кашаю зъеў той чалавек і справу мужыцкую, бо дэпутаты ад Мінскай губэрні не вельмі за мужыкоў цягнуць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG