У пяці залях галоўнага будынку дэманструецца калекцыя расейскага мастацтва 18-га пачатку 20 стагодзьдзя. Таксама ў галоўным будынку адчынілася выстава расейскага мастака Васіля Несьцярэнкі.
З адкрыцьцём новага корпусу, прыбудаванага да галоўнага, выстаўныя плошчы музэя павялічыліся больш чым у чатыры разы. У чатырох залях першага экспазыцыйнага яруса разьмешчаны калекцыі старажытнабеларускага мастацтва 12-19 стагодзьдзяў, мастацтва краін Заходняй і Цэнтральнай Эўропы канца 16-га пачатку 20 стагодзьдзя і ўпершыню – краін Усходу.
Чатыры залі другога экспазыцыйнага яруса адведзены для сучаснага беларускага мастацтва другой паловы 20-га стагодзьдзя.
У цырымоніі адкрыцьця музэю ўзялі ўдзел міністар культуры Беларусі, а таксама прадстаўнікі музэяў Расеі, Украіны і Літвы. Дырэктар Трацьцякоўскай галерэі Валянцін Радыёнаў заявіў, што цяпер беларускі музэй выходзіць на новыя рубяжы. Па ягоных словах, ня многія рэгіёны Расеі могуць пахваліцца падобнай рэканструкцыяй і будаўніцтвам.