Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хто паедзе ў Прагу? Вызначаем пераможцу фотаконкурсу


Радыё Свабода, Прага На працягу амаль году мы атрымлівалі ад слухачоў Свабоды, наведнікаў Інтэрнэту фотаздымкі пра падзеі ў Беларусі і ў сьвеце. Кожны тыдзень самыя лепшыя зьмяшчаліся ў Інтэрнэце, а пераможцы атрымлівалі прызы. Надышоў час абраць пераможцу года.

У першыя дні сьнежня мы атрымалі некалькі дзесяткаў лістоў, у якіх наведнікі Свабоды называюць найлепшы, на іх погляд, фотаздымак.

Вось некаторыя меркаваньні:

Ja b adznaczyla pajezkaj u Pragu 2 autarau fota. Jaugena i Aliakseja. Liepszaga z ih vybracj nie magu

Яўген. 25 сакавіка 2006 г. у Менску.

Аляксей. Дзяды. Шэсьце ў Курапаты

Tacciana

Прывітаньне :) Хачу аддаць свой голас за фотаздымак Яўгена 25 сакавіка 2006 г. у Менску. Там, дзе дзяўчына (ці жанчына) са сьцягам і неба амаль чорнае. Вельмі падабаецца мне гэтае фота. Здаецца, нейкая моц у ім ёсьць. А таксама хачу падзякаваць Свабодзе за тое, што вы ёсьць. :) -- піша Юлія Г.

Прывiтанне, шаноўнае Радыё Свабода.

З сакавiка-красавiка пiльна сачыў за конкурсам фотаздымкаў . I я б аддаў першы прыз усiм удзельнiкам, але найбольш яскравы на мой погляд -ад Яўгена,( 25 сакавіка 2006 г. у Менску) дзе жанчына з бел-чырвона-белым сьцягам супраць мiлiцыянтаў ды яшчэ якiм месцы (!) - на Нямiзе, каля нашага Катэдральнага Сабора.

Дзякуй усiм удзельнiкам. (Хлапчук з-пад Уралу)

Вельмi балюча успамiнаць як шукалi знаемыя твары, але - Сьвятлана Рахманава. Прыгажуні з Акрэсьціна (бяз подпісу).

Аддаю свой голас за фота "Прыгажунi з Акрэсьцiна" Сьвятланы Рахманавай, -- піша Хрысьціна М.

Алесь Чарнышоў. Акцыя ў падтрымку Зьмітра Дашкевіча (бяз подпісу)

Вітаю Вас, Радыё Свабода. Сярод фатаздымкаў найлепшым лічу фота Яўгена "25 сакавіка 2006 ў Менску", -- піша Дзяніс.

Д.Ё.С. Проста дождж. - найлепшы фотаздымак , -- лічыць Ягор.

Бунт. Акцыя. -- лепшы фотаздымак (Андрэй)

Найлепшы здымак - Яўген. 25 сакавіка 2006 г. у Менску. Дзякуй, Свабода, за файны конкурс. З павагай, Галіна.

Добры дзень! Лепшым здымкам лiчу фота "Яўген. 25 сакавіка 2006 г. у Менску" (бяз подпісу).

Чакаем Вашых меркаваньняў і прапануем Вам выбраць найлепшы здымак. Ягоны аўтар атрымае прыз—паездку ў Прагу. Пішыце на svaboda@rferl.org.

• Найлепшыя здымкі гл.тут
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG