Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісар заклікае падтрымаць санкцыі адносна Беларусі


Радыё Свабода Камісар Эўразьвязу ў справах гандлю Пітэр Мандэльсон заклікаў сталых прадстаўнікоў краінаў–сябраў Зьвязу прагаласаваць за выключэньне Беларусі з Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў.

Мандэльсон падкрэсьліў, што пры сыстэматычным парушэньні любой краінай правоў прафсаюзаў Эўразьвяз павінен рэагаваць на гэта. "Эўракамісія рэкамэндавала прыпыніць гандлёвыя льготы для Беларусі — сказаў камісар. — Я лічу, што дадзенае рашэньне зьяўляецца нашым сумесным абавязкам у справе абароны правоў рабочых".

Працэдура прыпыненьня дзеяньня гандлёвых прэфэрэнцыяў для Беларусі была ініцыяваная Радай Эўразьвязу ў жніўні 2005 года ў сувязі з інфармацыяй аб невыкананьні ў Беларусі правоў прафсаюзаў. З прапановай прыпыніць для Беларусі дзеяньне Генэральнай сыстэмы прэфэрэнцыяў у Эўразьвяз неаднаразова зьвярталіся міжнародныя прафсаюзныя арганізацыі.

Калі дзеяньне прэфэрэнцыяў будзе прыпыненае, пры гандлёвым абароце з Эўразьвязам у 3 млрд. эўра (як гэта было летась) Беларусь можа штогод страчваць да 300 млн. эўра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG