Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь усё ж страціць гандлёвыя льготы ў Эўразьвязе?


Радыё Свабода Сёньня працоўная група экспэртаў Эўразьвязу большасьцю галасоў прыняла рашэньне выключыць Беларусь зь ліку краінаў-бэнэфіцыяраў Генэральнай сістэмы прэфэрэнцыяў. Гэта азначае, што гэтае рашэньне да 20 сьнежня павінны фармальна ўхваліць сталыя прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу.

Сярод краінаў, якія прагаласавалі супраць выключэньня Беларусі з Генэральнай сістэмы прэфэрэнцыяў, -- Грэцыя, Турцыя, Кіпар і Латвія; Чэхія й Славакія ўстрымаліся. У выпадку ўхваленьня сталымі прадстаўнікамі краінаў Эўразьвязу, рашэньне пачне дзейнічаць праз паўгода, паведамляе БелаПАН.

Працэдура спыненьня гандлёвых прэфэрэнцыяў для Беларусі была ініцыяваная ў жніўні 2005 году ў зьвязку зь інфармацыяй пра парушэньне ў Беларусі правоў прафсаюзаў. Калі дзеяньне прэфэрэнцыяў прыпыніцца, Беларусь можа штогод страчваць да 300 мільёнаў эўра.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG