Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці вырашыць праблему новы корпус Нацыянальнага мастацкага музэю?


Радыё Свабода Сёньня адбудзецца ўрачыстае адкрыцьцё новага корпусу Нацыянальнага мастацкага музэю. Перад гэтай імпрэзай музэй наведвае кіраўнік Беларусі. Новы корпус будавалі амаль чвэрць стагоддзя. У часе ўзьвядзеньня гэтай прыбудовы быў зруйнаваны дом 1917 году.

Цяпер выставачныя плошчы музэю павялічыліся больш чым у чатыры разы. Тут разьмешчаныя экспазыцыі старажытнабеларускага й заходнеэўрапейскага мастацтва, творы краінаў Усходу, беларускіх мастакоў ад пачатку ХХ-га стагодзьдзя да нашых дзён.

Паводле мастацтвазнаўцы Сяргея Харэўскага, упор на расейскасьць адыграў рэгрэсыўную ролю дачынна беларускага мастацтва. Ёсьць спадзеў, што частка беларускіх каштоўнасьцяў цяпер будзе паказана. Але гэта прыбудова не вырашае ўсёй праблемы.

(Харэўскі: ) “Беларускае мастацтва эпохі Рэнэсансу, барока, ракако, заходнебеларускае мастацтва, мастацтва віцебскага пэрыяду, шагалаўска-малевіцкага, раскошнае беларускае мастацва 70-80 гадоў, нашая графіка застаецца усё яшчэ другасным, непапулярызаваным. Такая ёсьць сёньня дзяржаўная палітыка – не паказваць, не папулярызаваць, не ўмацоўваць патрыятычны дух. Калі дзяржава кажа, што няма грошай – гэта хлусьня, мяркуючы па парадах, лядовых палацах, нагляднай агітацыі… А мастацтва вымагае куды меншых выдаткаў, а аддача была б несувымернай”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG