Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Бацькаўшчына” сёньня будзе адказьнікам у гаспадарчым судзе


Радыё Свабода Сёньня ў Менскім гаспадарчым судзе адбудзецца разгляд пазова ўнітарнага прадпрыемства “Менская спадчына” пра скасаваньне арэнднай дамовы зь міжнародным грамадзкім аб’яднаньнем “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына”.

Да жніўня 2006 году “Бацькаўшчына” займала памяшканьне ў Менску на вуліцы Рэвалюцыйнай, 15. Дамову пра арэнду памяшканьня аб’яднаньне залучыла ў 1993 годзе са сталічнымі ўладамі – тэрмінам да 2018 году. Рашэньне наконт перадачы будынка гэтай арганізацыі было прынята тагачасным урадам.

У 2002 годзе будынак на Рэвалюцыйнай, 15 быў перададзены на балянс ўнітарнага прадпрыемства “Менская спадчына”, якое займаецца рэканструкцыяй Верхняга гораду. Дамова пра арэнду была перазалучаная з новым гаспадаром, зноў да 2018 году. У 2005 годзе “Менская спадчына” заявіла пра тое, што будынак падлягае рэканструкцыі і “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” павінна яго вызваліць на час рэканструкцыі. Памяшканьне на замену арганізацыі не прапаноўвалі.

Як паведаміла у інтэрвію Свабодзе актывістка “Бацькаўшчыны” Ніна Шыдлоўская, арганізацыя самастойна спрабавала знайсьці памяшканьне й з гэтай мэтай агледзела каля 80 офісаў, аднак варыянты былі цалкам непрыймальныя. 7 жніўня 2006 году “Бацькаўшчына” зьехала з офісу на Рэвалюцыйнай, 15. У дзень, калі арганізацыя пакідала офіс, прадстаўнік “Менскай спадчыны” запатрабаваў разам з актам здачы-прыёмкі памяшканьня падпісаць таксама дакумэнт пра скасаваньне арэнднай дамовы. Арандатары адмовіліся гэта зрабіць, і цяпер “Менская спадчына” спрабуе канчаткова выселіць іх праз суд.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG