Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ адзін стваральнік сайту “Трэці шлях” зьехаў за мяжу


Радыё Свабода Яшчэ адзін са стваральнікаў Інтэрнэт-праекту “Трэці шлях”, Павал Марозаў, зьехаў за мяжу, стаўшы падазраваным у крымінальнай справе.

Летась супрацоўнікі КДБ і пракуратуры распачалі крымінальную справу па факце распаўсюду мультфільмаў у інтэрнэце, якія паводле сьледчых абражаюць Аляксандра Лукашэнку. Пэрсанажы мультфільмаў нагадваюць вядомых у Беларусі дзеячоў.

Да стваральнікаў сайту "Трэцяга шляху" Паўла Марозава, Андрэя Абозава і Алега Мініча тады прыйшлі супрацоўнікі КДБ, зрабілі ператрус, забралі кампутары і ўсе носьбіты інфармацыі. Міжнародная арганізацыя мультыплікатараў і карыкатурыстаў выступіла у абарону сваіх калегаў, накіраваўшы лісты ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі і пракуратуру. Алег Мініч і Андрэй Абозаў тады зьехалі за мяжу, і вось цяпер да іх далучыўся Павал Марозаў. Цяпер ён знаходзіцца ў Кіеве.

(Марозаў:) “На жаль, як гэта часта адбываецца ў творчай працы ў Беларусі, праблемы з уладамі. Творчыя людзі вымушаныя пакідаць краіну. Мой прыклад ёсьць сьведчаньнем таму. Шмат маладых людзей едуць на Захад і на Ўсход і там дабіваюцца значных посьпехаў: паступаюць у прэстыжныя ўнівэрсытэты і ўладкоўваюцца на прэстыжную працу. Што тычыцца нашага новага сайта, то мы цяпер абмяркоўваем такія крэатыўныя і гумарыстычныя рэчы на наступны год. Будуць новыя мультфільмы. Да нас зьвяртаюцца з прапановамі займацца кіна- і відэавытворчасьцю. У нас цяпер інтэрнацыянальная каманда. Шмат новых прапановаў у інфармацыйнай сфэры. Гэта будзе вельмі арганічна і правільна рабіць далей”.

Павал Марозаў паведаміў, што, калі быў два тыдні таму ў пракуратуры, то бачыў кампутары, якія забралі ў часе ператрусу. Калі раней фігурантам у крымінальнай справе казалі, што хутка вярнуць маёмасьць, то цяпер аб гэтым гаворка не ідзе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG