Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кошт літоўскіх візаў для беларусаў пакуль ня зьменіцца


Радыё Свабода Пакуль Літва не далучыцца да Шэнгенскага пагадненьня, захаваецца цяперашняя стаўка консульскіх збораў за выдачу візаў: 5 эўра з аднаразовую, і 25 эўра – за шматразовую візу.

Пра гэта было заяўлена падчас чарговых беларуска-літоўскіх консульскіх кансультацый, паведамляе прэсавая служба міністэрства замежных справаў Беларусі. Раней плянавалася, што Літва разам зь іншымі новымі сябрамі Эўразьвязу, далучыцца да Шэнгенскага пагадненьня ў кастрычніку 2007 году. Аднак пасьля нефармальнага саміту ў Фінляндыі стала вядома, што ўваход у шэнгенскую зону адкладаецца з тэхнічных прычынаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG