Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 гадоў Беларускаму культурна-асьветніцкаму цэнтру ў Познані


Аляксей Дзікавіцкі, Радыё Свабода Беларускі цэнтар у Познані месьціцца ў самым цэнтры гораду – у будынку Вышэйшай гандлёвай школы. Аднак 5 гадоў раней, калі цэнтар толькі паўстаў, памяшканьня яшчэ не было. Гаворыць адзін з актывістаў беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру, мастак Уладзя Блюднік.

(Блюднік: ) “Усё пачалося ад канцэрту беларускага гурта “Ліцьвіны”. Тады сустрэліся ўсе і вырашылі, што трэба рабіць нешта”.

Сёлета ўвесну Беларускі кульурна-асьветніцкі цэнтар атрымаў, пры падтрымцы гарадзкіх уладаў Познані, уласнае памяшканьне. Ад гэтага часу былі наладжаныя цэлы шэраг акцыяў. Працягвае Уладзя Блюднік.

(Блюднік: ) “Было шмат падзеяў. Але для мяне, як мастака, важная была выстава, якая супадала з адкрыцьцём Дзён беларускай культуры ў Познані. Гэта была выстава мастакоў-графікаў зь Беларусі ў познаньскай галерэі”.

У бліжэйшых плянах цэнтру, акрамя бягучых палітычных акцыяў, таксама культурніцкія мерапрыемствы – сябры цэнтру хочуць заснаваць выдавецкую сэрыю.

(Блюднік: ) “Хочам зрабіць дні беларускай культуры яшчэ сёлета, але ня ведаю, ці атрымаецца. У бліжэйшых плянах – выдаць каталёг з маёй графікай, апавяданьнямі і вершамі. Хочам заснаваць уласную сэрыю”, - сказаў радыё Свабода адзін з актывістаў беларускага культурна-асьветніцкага цэнтру Уладзя Блюднік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG