Аналягічны Камітэт дзейнічаў у 1991 годзе. Тады яго прапановы наконт абароны інтарэсаў вернікаў розных канфэсій вырашаліся ў Савеце міністраў. Ад 1994 году ён спыніў сваю дзейнасьць. Удзельнікі Круглага стала, які адбыўся ў Габрэйскім доме, прыйшлі да высновы, што настаў час стварыць каардынацыйны цэнтар дзеля прадухіленьня распаўсюду нэафашысцкай ідэалёгіі сярод моладзі.
Стварэньне Камітэту выклікана апошнімі падзеямі: 12 лістапада вандалы запэцкалі фарбай мэмарыяльны комплекс “Яма” ахвярам Галакосту, а таксама нанесьлі свастыку і надпісы антысэміцкага зьместу на фасадзе будынку, у якім месьціцца Ізраільскі культурна-інфармацыйны цэнтр. На “Яме” знайшлі ўлёткі ад імя “Фронту Арыйскага супраціву “Белая Русь”, у якіх абвяшчалася пра “пачатак бескампраміснай барацьбы з прыхільнікамі лібэральнай дэмакратыі, а таксама з юдаізмам і масонствам”. Надпісы з заклікам забіваць габрэяў з’явіліся ў Горадні і на Берасьцейшчыне.
Тыдзень таму невядомыя намалявалі шыбеніцу з зоркай Давіда на бэтонным плоце вакол праваслаўнага храму, а таксама надпіс: “Рэлігія для слабых”. Нэафашысты ўсё часьцей сталі псаваць хрысьціянскія сымбалі. Дагэтуль застаюцца сьляды свастыкі на іконе Боскай Маці Курапацкай.
Таксама 30 лістапада вандалы чарговы раз зламалі гэтак званую "лаўку Клінтана" -- падарунак ад амэрыканскага народу беларускаму на мэмарыяле ў Курапатах.
Ксёндз-пробашч Касьцёлу сьв.Сымона і сьв.Алены Уладзіслаў Завальнюк лічыць, што міжканфэсійны камітэт мусіць накіраваць свае прапановы ў Міністэрства адукацыі, каб у школах пачалася выхаваўчая праца.
(Завальнюк:) “Трэба задумацца, як нам усім разам дапамагаць падрастаючаму пакаленьню і, каб мы ўсе дарослыя былі больш дружныя ва ўсіх гэтых напрамках. Мы дарослыя сваімі гадамі, сваімі прафэсіямі, а духоўна мы нават яшчэ ў нулёўку не пайшлі”.
Леанід Левін, старшыня аб’яднаньня габрэйскіх арганізацый пагадзіўся з прапановай папрасіць дзяржчыноўнікаў даць магчымасьць выступіць на тэлебачаньні сьвятарам розных канфэсій.
(Левін:) “Мы не павінны праходзіць заплюшчыў вочы міма такіх фактаў, таму я вельмі задаволены, што прадстаўнікі канфэсій адгукнуліся. Зь іх боку пайшла прапанова стварыць неўрадавы камітэт, каб мы маглі ў такія крытычныя моманты зьбірацца, раіцца і прымаць рашэньні, якія будуць уплываць на нашу будучыню”.
Муфцій Мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня і старшыня татарскай суполкі “Зікр аль Кітаб” Абу-Бекір Шабановіч лічыць, што настаў час утварыць і міжэтнічны камітэт.
Вось меркаваньне протаерэя з Менскай эпархіі Беларускай праваслаўнай царквы Хведара Поўнага:
(Поўны:) “Гэта званочкі, на якія трэба зьвярнуць сур’ёзную ўвагу. Трэба рабіць усё магчымае, каб гэтыя хваробы вылечваць”.
Першае паседжаньне створанага Камітэту можа адбыцца напрыканцы тыдня.
На здымку: міжрэлігійны круглы стол

На здымку: выступае муфцій Мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня і старшыня татарскай суполкі “Зікр аль Кітаб” Абу-Бекір Шабановіч

На здымку: выступае ксёндз-пробашч Касьцёлу сьв.Сымона і сьв.Алены Уладзіслаў Завальнюк