Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Слуцку ўспаміналі змаганьне землякоў за незалежнасьць


Радыё Свабода Моладзь БНФ зладзіла акцыю і культурніцкую імпрэзу да 86-х угодкаў Слуцкага збройнага чыну.

У цэнтры Слуцку – на вуліцы Леніна, а таксама на мясцовым рынку раздаваліся ўлёткі са зьвесткамі пра гэтую гістарычную падзею. Трое актывістаў былі на нейкі час затрыманыя міліцыяй. Міліцыя таксама кантралявала пашпартныя зьвесткі тых, хто прыехаў на імпрэзу зь Менску. Нягледзячы на холад, імправізаваны канцэрт адбыўся на летняй эстрадзе гарадзкога парку. На ім сярод маладых бардаў выступіла і Тацяна Беланогая, якая стала вядомай пасьля фэстывалю бардаўскай песьні ў Бельску.

Арганізатар сьвяткаваньян Франак Вячорка падкрэсьліў, што нават сярод нацыянальна арыентаванай моладзі нямала тых, хто пра падзеі Слуцкага чыну даведваецца толькі цяпер.

У дзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да крыжа герояў-случакоў у вёсцы Семежава , а некаторыя прынесьлі прысягу моладзі БНФ.

У 1920-м годзе у Слуцку ўтварылася Рада, якая прызнала ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі. Баі ўзброеных адзьдзелаў случакоў з Чырвонай арміяй пачаліся 27-га лістапада і працягваліся ў сьнежні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG