Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паўла Севярынца не пусьцілі ў чарговы адпачынак


Радыё Свабода, Віцебск Маці моладзевага лідэра Тацяна Севярынец чакала сына ў Віцебску яшчэ 29-га лістапада – паводле закону, “хімікі” маюць права на штомесячны адпачынак дома. Аднак адміністрацыя Ветрынскай спэцкамэндатуры спачатку перанесла ад''езд Паўла на 2-га сьнежня, затым – на 10-га сьнежня, а потым – увогуле на няпэўны тэрмін.

Адтэрміноўку ў Ветрынскай камэндатуры тлумачаць адмысловым загадам "зьверху", паводле якога, маўляў, дадому гэтымі днямі не паедзе ніводзін з мясцовых "хімікаў". Аднак Тацяна Севярынец не выключае, што напярэдадні мясцовых выбараў можа паўтарыцца тая ж сытуацыя, у якой Павал апынуўся напярэдадні выбараў прэзыдэнта: яшчэ за тры месяцы да 19-га сакавіка яму было забаронена выяжджаць з Малога Сітна, дзе ён адбывае пакараньне за арганізацыю акцый пратэсту ўвосень 2004 году.

Пакуль, паводле спадарыні Тацяны, ніхто не гаворыць пра катэгарычную забарону адпачынку да 14-га студзеня, калі будуць праходзіць мясцовыя выбары. Але тое, што ўжо пачаліся беспадстаўныя адтэрміноўкі, спадарыня Тацяна тлумачыць нежаданьнем уладаў і праваахоўных органаў бачыць у Віцебску напярэдадні значных палітычных падзеяў "небясьпечнага" грамадзкага актывіста.

Дарэчы, спадарыня Тацяна сама мае намер балятавацца ў Віцебскі гарсавет, і ўжо ўчора аддала на рэгістрацыю 327 подпісаў патэнцыйных выбарцаў, знарок перавысіўшы неабходную паводле заканадаўства колькасьць (75 подпісаў) больш, як у чатыры разы – каб мець пэўны запас на выпадак таго, што на людзей будуць ціснуць, каб яны свае подпісы адклікалі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG