Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: “Ведаем пра СНІД і засьцерагаемся ўсімі магчымымі спосабамі”


Міхал Карневіч, Горадня 1 сьнежня адзначаецца Ўсясьветны дзень барацьбы са СНІДам. У Беларусі, згодна з афіцыйнай статыстыкай, найменш хворых на СНІД жыве на Гарадзеншчыне — 285 чалавек. На думку некаторых мэдыкаў, рэальная лічба ў тры-чатыры разы вышэйшая. Ці ведаеце вы, як можна заразіцца СНІДам і як засьцерагчыся? З такім пытаньнем на вуліцах Горадні да мінакоў зьвяртаўся наш карэспандэнт.

(Спадар: ) “Вядома, я ведаю пра шляхі заражэньня СНІДам і, зразумела, засьцерагаюся, калі маю нейкія палавыя кантакты. А калі іду ў паліклініку, заўсёды бяру свае аднаразовыя шпрыцы”.

(Спадар: ) “Я не наркаман, вяду цьвярозы лад жыцьця, дый кахаюся толькі са сваёю жонкаю, бо яна для мяне найлепшая”.

(Спадарыня: ) “Павінен быць заўсёды толькі адзін палавы партнэр. А калі ідзеш у шпіталь, абавязкова трэба браць свае шпрыцы”.

(Спадар: ) “Я лічу, што заразіцца СНІДам можна толькі палавым шляхам. Таму я заўсёды толькі са сваёй дзяўчынай, асабліва не гуляю”.

(Дзяўчына: ) “Рознымі шляхамі можна заразіцца: праз шпрыц, ад хворай маці перадаецца дзіцяці. А я не ўжываю наркотыкаў”.

(Спадар і спадарыня: ) “Трэба весьці годны лад жыцьця, карыстацца прэзэрватывамі. На школьных сшытках напісаныя магчымыя шляхі заражэньня СНІДам”.

(Карэспандэнт: ) “Значыць, вы іх ведаеце. А як самі засьцерагаецеся ад СНІДу?”

(Спадарыня: ) “Прэзэрватывы, зразумела. І аднаразовыя шпрыцы”.

(Хлопец: ) “Я імкнуся не трапляць у такія сытуацыі, калі майму здароўю пагражае небясьпека. Вось і ўсё”.

(Дзяўчаты: ) “Ведаем і засьцерагаемся ўсімі магчымымі спосабамі”.

(Дзяўчына: ) “Я не зьвяртаю на гэта ўвагі, бо лічу, калі ня ведаеш, то лягчэй жыць”.

(Спадарыня: ) “Ясна, я ведаю, якімі шляхамі можа чалавек заразіцца СНІДам. Мне здаецца, трэба было б больш казаць пра гэта, бо калі часам з СМІ трапляюцца лічбы хворых у горадзе, вобласьці, краіне, то робіцца ніякавата. А ў мяне падрастае сын, і гэтая праблема прымушае думаць пра тое, што будзе зь ім”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG