Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Лукашэнка падтрымаў будаўніцтва АЭС у Беларусі


Радыё Свабода, Менск Сёньня кіраўнік Беларусі правёў нараду ў пытаньнях падвышэньня энэргетычнай бясьпекі краіны. На паседжаньні абмеркаванае пытаньне будаўніцтва ў Беларусі ядзернай электрастанцыі. Аляксандар Лукашэнка даручыў ураду ў сьціслыя тэрміны ўнесьці адпаведныя дакумэнты ў Савет бясьпекі.

Падчас нарады быў разгледжаны шэраг пляцовак, на якіх можа быць пабудавана станцыя. Перавага аддаецца пляцоўцы ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласьці. Разглядаецца і варыянт будаўніцтва станцыі ля заходніх межаў.

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што атамная электрастанцыя з’явіцца ў Беларусі не раней, чым праз 10 гадоў. Паводле ягоных словаў, пры правільным інфармаваньні народу, людзі пагодзяцца з пазыцыяй кіраўніцтва Беларусі і падтрымаюць яе.

Аляксандар Лукашэнка заяві,ў што “сам факт існаваньня ядзернай станцыі ў Беларусі– гэта яшчэ не азначае падвяргаць сябе страшнай рызыцы”. Маўляў, наўрад ці мае сэнс культываваць у сьвядомасьці беларусаў радыёфобію і пасьлячарнобыльскі сындром. Кіраўнік краіны паставіў задачу “панізіць занепакоенасьць грамадзкасьці”.

А.Лукашэнка разглядае ядзерную энэргетыку ў якасьці безальтэрнатыўнай ўмовы нацыянальнай бясьпекі і крыніцы таннай энэргіі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG