М.Барычэўскі паведаміў, што яму пагражаюць ліквідацыяй суполкі. Паводле ягоных слоў, першая гутарка з мясцовых чыноўнікаў адбылася напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года. "Другая размова, у якой бралі ўдзел чатыры чалавекі, у тым ліку намесьнік старшыні райвыканкама Уладзімір Загорскі, адбылася 23 лістапада і запісвалася на дыктафон. А 30 лістапада да мяне дадому прыехалі супрацоўнікі Крупскага РАУС. Яны паказалі мне паведамленьне з Упраыы КДБ па Менскай вобласці, у якім ворганам унутраных справаў Крупскага раёна рэкамендуецца ўжыць да мяне меры адміністрацыйнага ўздзеяння ў сувязі з тым, што "грамадзянін Барычэўскі, прапісаны ў Менску, жыве ў горадзе Крупкі без прапіскі"... Мне патлумачылі, што паступае інфармацыя пра мае выказваньні супраць дзейнай улады. У гэты ж дзень мяне даставілі ў РАУС, дзе склалі адміністрацыйны пратакол за пражываніне ў Крупках без прапіскі. Гэты дакумент я адмовіўся падпісаць", — сказаў пастар.
Паводле словаў Мікалая Барычэўскага, ён прапісаны ў Менску, аднак з 1997 года жыве ў Крупках, дзе служыць пастарам.
У 1994 годзе царква "Ласка Ісуса" Саюзу хрысьціяняў веры эвангельскай была зарэгістравана і пабудавала малітоўны дом. Царква валодае пяцьцю зарэгістраванымі філіяламі ў Крупскім раёне.
У 1994 годзе царква "Ласка Ісуса" Саюзу хрысьціяняў веры эвангельскай была зарэгістравана і пабудавала малітоўны дом. Царква валодае пяцьцю зарэгістраванымі філіяламі ў Крупскім раёне.