Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Познані сыгралі “Чарнобыль” (фотарэпартаж)


Аляксей Дзікавіцкі, Познань У Познані пачаўся міжнародны тэатральны фэст “Маскі” – адна з найбольш вядомых тэатральных імпрэзаў у Польшчы. Сёлета фэст пачаўся спэктаклем “Чарнобыль” беларуска-польска-украінскай трупы.

Міжнародны тэатральны фэст Маскі адбываецца ў Познані ўжо 10-ты раз. Сёлета госьці фэстывалю пабачаць 9 спэктакляў у выкананьні тэатраў Польшчы, Вялікабрытаніі, Палястыны, і сумеснага праекту двух тэатраў з Украіны і Польшчы і беларускага тэатру “ЭкадомАрт”.



Арганізатары “Масак” кажуць, што адна з мэтаў фэстывалю – паказаць чым жыве сучасны перадусім польскі і эўрапейскі тэатр.

(Арганізатар: ) “Мы запрашаем на фэстываль перадусім значныя, цікавыя спэктаклі. Справа не ў тым, каб гэта была вялікая трупа з нейкага вялікага і знанага тэатру, але ў якасьці, пасланьні пастаноўкі”.

Фэстывальныя паказы адбываюцца на сцэнах трох познаньскіх тэатраў. І вось тое, што фэст адкрываецца менавіта спэктаклем з удзелам беларусаў гэта, як самі акторы кажуць, вялікі гонар.

“Гэта спэктакль аб страху перад выпраменьваньнем – гэтым тэрарыстам, якога нельга пабачыць. Пра людзей, чыё жыцьцё праходзіць пад знакам катастрофы 20-ці гадовай даўніны. Пра сілу прыроды і крохкага чалавека. Аб сьмяротнай прыгажосьці, спакоі гэтага месца!” — так пра спэктакль кажа ўкраінская рэжысэрка Сьвятлана Алешка.









Сёлетні фэст “Маскі” праходзіць пад лёзунгам “тэатр і палітыка”, таму спэктакль “Чарнобыль”, як кажуць арганізатары, тут вельмі дарэчы.

Аказалася, што частка актораў і аўтары езьдзілі ў чарнобыльскую зону, каб на ўласныя вочы пабачыць тамтэйшае жыцьцё.

Вось што сказаў нашаму радыё перад спэктаклем адзін са стваральнікаў спэктакля, беларус Зьміцер Чарткоў.

(Чарткоў: ) “Мы хочам расказаць пра людзей, якія там жывуць. Пра іхныя радасьці і страхі. Атрымаецца ці не, ня ведаю. Прынамсі паспрабуем”.



Тэатральная заля была поўная.



Пастаноўку – сумесь гульні актораў і дакумэнтальных здымкаў з чарнобыльскай зоны, гледачы віталі працяглымі аплядысмэнтамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG