Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За 42 дні галадоўкі Аляксандар Казулін схуднеў на 24 кіляграмы


Алег Грузьдзіловіч, Менск Жонка палітыка Ірына Казуліна патэлефанавала ў калёнію, каб даведацца пра стан здароўя мужа. “Сказалі, што адчувае сябе па-ранейшаму, ні на што не скардзіцца. Але ў яго ўпаў ціск, і гэта мяне вельмі непакоіць. Важыць ён цяпер 67 кіляграмаў, а пачынаў галадоўку пры вазе 91 кіляграм”, — паведаміла Свабодзе Ірына Казуліна.

Сёньня Ірына Казуліна сустрэлася з намесьнікам начальніка Дэпартамэнту выкананьня пакраньняў Юрыем Барянкавым. Міліцыянт дазволіў перадаць у калёнію харчы, патрэбныя падчас выхаду з галадоўкі, але адмовіў у перадачы тэлевізара. “Сказаў, што калі галадоўка закончыцца, тады будзе разгледжана пытаньне пра тэлевізар”, — кажа Ірына Казуліна.

У другой палове дня Ірына Казуліна сустрэнецца з кіраўніцтвам амбасады ЗША ў Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG