Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шклоў: кіраўніка філіі БНФ праверыць падатковая інспэкцыя


Радыё Свабода Да 1 сьнежня кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі Партыі БНФ Рыгор Кастусёў павінен падаць у падатковую інспэкцыю Шклоўскага раёну фінансавую дакумэнтацыю за тры гады прадпрымальніцтва.

Пасьля вымушанага сыходу з пасады ў 2004 годзе былы кіраўнік Шклоўскай раённай камунальнай гаспадаркі Рыгор Кастусёў зарэгістраваўся прыватным прадпрымальнікам. Ад таго часу падатковая інспэкцыя ягонай дзейнасьці не правярала.

Рыгор Кастусёў балятуецца ў Магілёўскі абласны савет. Разам зь ім за месца ў абласным савеце змагаецца загадчык фінансавай управы Магілёўскага аблвыканкаму Мікалай Снапкоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG