Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начная аБЛОГа. 28 лістапада


Дзьмітрый Падбярэскі, Менск Агляд беларускага Сеціва.

Сустрэча кіраўнікоў краінаў СНД апынулася ў цэнтры беларускага Інтэрнэту. Хоць і ня ўсе пра гэта ведалі. Напрыклад, на форумах парталу tut.by нехта DARID піша: “Я сёньня раніцай еду на працу па кальцавой, стаяць міліцыянты ўздоўж лесапасадак па кальцавой праз кожныя 100 мэтраў. Сьцерагуць МКАД”. А вось meita інфармуе: “Каля цырку на скрыжаваньні нейкі “Жыгуль” заглох. Сама бачыла, як два міліцыянты ў белым яго выпіхвалі зь праспэкту ручкамі, а вадзіла сядзеў за стырном і лыбіўся. Шкада, камэры не было такі сэрвіс зьняць!”

У суполцы Жывога журналу minsk_by карыстальнік finder_bel выступіў з праэктам звароту да лідэраў краінаў СНД, папярэдзіўшы яго такім тэкстам: “Надзвычай стамілі слугі народу і іх госьці, якія туды-сюды раскатваюць натоўпамі па гораду і паралізуюць ягонае жыцьцё. Пакутуюць аўтамабілісты, якія змушаны ўсяляк вярцецца, каб перасоўвацца па роднаму гораду, які зрабіўся ахвярай нашэсьця высокапастаўленых асобаў. Ці стаяць у пробках, спазьняючыся па справах і на ўсялякія патрэбныя ім сустрэчы. Безлашадныя жыхары, напэўна, таксама церпяць на нязручнасьці”.

Партал для дзяцей з абмежаванымі магчымасьцямі і іх бацькоў, які пачаў сваю працу ў верасьні гэтага году, зьвяртаецца па дапамогу: “Праэкт у пачатковай стадыі станаўленьня. Патрабуюцца дызайнэры, карэктары, мадэратары, урачы, псыхолягі, юрысты, спэцыялісты па прасоўваньню сайтаў і ўсе тыя, хто можа неяк падтрымаць праект і каму ягоны лёс не абыякавы”.

У сваім інтэрэнт-дзёньніку silverrebel занатаваў: “Толькі што даведаўся, што ў тэатр "Лялька" на імя Вікі Дашкевіч прыйшоў ліст з пагрозамі ад РНЕ. Расейскія нацысты патрабуюць пераводу спэктакляў на расейскую мову”.

Учора мы паведамляіа пра новы рэсурс — “Тузін гітоў” leop сёньня напісаў: “Тэрмінова патрабуецца дапамога журналісту Генадзю Шостаку з Брэста”. Генадзь Шостак, кандыдат навук, дасьледчык беларускай папулярнай музыкі, вымагае апэрацыі на воку. Падрабязнасьці на сайце www.nneformat.ru.

Дасылайце свае ідэі для “Начной аблогі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 266-39-52 і дасылайце СМС паведамленьні на нумар 391-22-24.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG