Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адкрыцьцё помніка Купалу ў Маскве зноў адклалі (фота)


Радыё Свабода Адкрыцьцё помніка Янку Купалу ў Маскве перанесьлі на няпэўны тэрмін. Спачатку плянавалася, што гэтая ўрачыстасьць адбудзецца 10 лістапада з удзелам Аляксандра Лукашэнкі, які ў той дзень сустракаўся ў Маскве з Уладзімерам Пуціным. Аднак Лукашэнка пасьля цяжкіх “газавых” перамоваў у Маскве не застаўся, і ў маскоўскай мэрыі паведамілі, што імпрэза пераносіцца на 28 лістапада.

У амбасадзе Беларусі ў Маскве паведамілі, што сёньня адкрыцьцё не адбудзецца і што ня маюць зьвестак пра новую дату. Не паведамляюць таксама і чаму перанесьлі адкрыцьцё помніка.

Першапачаткова плянавалася, што помнік беларускаму песьняру ў расейскай сталіцы адкрыюць да 120-годзьдзя нараджэньня Янкі Купалы — у 2002 годзе. Помнік пісьменьніку на Кутузаўскім праспэкце Масквы быў усталяваны восеньню мінулага году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG