Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чацьвер у Менску – творчая вечарына Генадзя Бураўкіна


Радыё Свабода У чацьвер, 29 лістапада, у Палацы мастацтваў у Менску а 19-й гадзіне пачнецца творчая вечарына Генадзя Бураўкіна. Ён пазнаёміць прысутных са сваімі новымі вершамі й творчымі задумамі.

Генадзь Бураўкін — аўтар кніг паэзіі “Дыханьне”, “Выток”, “Варта вернасьці”, “Гняздо для птушкі радасьці”, “Узмах крыла”, “Паміж зоркай і сьвечкай”, “Чытаю тайнапіс вачэй” і іншых. Аўтар вершаў для многіх папулярных песень, у тым ліку і “Калыханкі”, якая амаль два дзесяцігодзьдзі штодня гучыць па беларускім тэлебачаньні.

Генадзь Бураўкін уклаў зборнік “Наш Быкаў” — першую кнігу ўспамінаў пра Васіля Быкава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG