Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Ведомости": цэны паставак "Газпрома" ў 2007 годзе


Радыё Свабода “Газпром” зьбіраецца ў 2007 годзе прадаваць газ у Эўропу па 293 даляры за тысячу кубамэтраў. Украіне газ будзе пастаўляцца на цане 210 даляраў, Беларусі – па 200 даляраў, цана ўнутрырасейскіх паставак складзе 49 даляраў за тысячу кубамэтраў.

Такія паказчыкі закладзеныя ў бюджэт “Газпрома” на 2007 год, паведаміла расейская газэта “Ведомости”. Нягледзячы на рэкордныя для кампаніі прыбыткі, выдаткі кампаніі перавысяць прыбыткі на 3,4 мільярдаў даляраў.

Падвысяць газавыя цэны і для краінаў Прыбалтыкі. Як паведамляе газэта “Коммерсантъ”, у 2007 годзе “Газпром” падніме цану да 210-260 даляраў за тысячу кубамэтраў. На ніжні парог разьлічваюць у Літве, верхні не выключаюць у Эстоніі. Галіновыя аналітыкі ўпэўненыя, што ў краінах Балтыі, у адрозьненьні ад Беларусі, ня будзе канфліктаў вакол росту газавых цэнаў, бо гэтыя краіны псыхалягічна ўжо згадзіліся з падвышэньнем.

Нават рэкордныя цэны на газ у Эўропе не выратуюць “Газпром” ад дэфіцыту бюджэту. Каб пакрыць яго, “Газпром” у наступным годзе плянуе ўзяць пазыкі у 3,4 мільярдаў даляраў. Як лічаць у “Газпроме”, усе свае выдаткі кампанія ня можа пакрыць, таму што расейскія цэны на газ неапраўдана заніжаныя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG