Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Меншчыне адзначылі 86-я ўгодкі Слуцкага збройнага чыну (фота)


Севярын Квяткоўскі, Слуцак У Слуцку ля цяперашняга гістарычнага музэю адбыўся санкцыянаваны ўладамі мэмарыяльны мітынг. У 1920 годзе ў будынку была абвешчаная Слуцкая Рада, якая прызнала ўладу Беларускай Народнай Рэспублікі. А 27 лістапада 1920 году пачаліся першыя баі случчакоў з Чырвонай Арміяй.

Сёлетні мітынг у Слуцку стаўся найбольш масавым за апошнія гады. Арганізавалі мерапрыемства сябры Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, да якіх далучыліся маладыя дэмакратычныя актывісты з Салігорску і Слуцку – разам больш за 100 чалавек. Выступоўцы ня толькі паміналі герояў Слукага збройнага чыну, але казалі пра сёньняшнія сацыяльныя праблемы Беларусі: пра кантрактную сыстэму, пра схаванае беспрацоўе ды іншае.

Паралельна ў Слуцку мэмарыяльную імпрэзу ладзілі сябры грамадзкай ініцыятывы “Разам” – тыя людзі, што аб’ядналіся ў Менску на Кастрычніцкай плошчы ў часе сакавіцкіх пратэстаў. Імпрэза ладзілася ў Старых Дарогах, у музэі мастацтвў Анатоля Белага.

Мэмарыяльныя мерапрыемствы да ўгодкаў Слуцкага збройнага чыну працягнуцца 2 сьнежня зь ініцыятывы “Моладзі партыі БНФ”.





Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG