Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Добрушы дзевяціклясьнікі зьбілі настаўніцу


Радыё Свабода Два дзевяціклясьнікі добрускай школы №2 арыштаваныя за зьбіцьцё маладой настаўніцы расейскай мовы й літаратуры.

15-гадовых нападнікаў трымаюць пад вартай у раённым аддзеле міліцыі. На іх завялі крымінальную справу. Высьвятляюць прычыны й абставіны жорсткіх паводзінаў.

Школьнікі стаяць на ўліку ў інспэкцыі ў справах непаўналетніх. Сёлета іх ужо асудзілі за крадзеж з адтэрміноўкай пакараньня на год. Раённы аддзел адукацыі праводзіць службовую праверку інцыдэнту.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG