Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскі прэм''ер папярэдзіў Эўразьвяз пра небясьпеку залежнасьці ад Расеі


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў часе, калі ў Фінляндыі на саміце адбывалася выніковая прэсавая канфэрэнцыя Эўразьвяз-Расея, прэм’ер-міністар і міністар замежных справаў Польшчы склікалі ў Варшаве сваю прэсавую канфэрэнцыю, заявіўшы пра тое, што Эўропе пагражае небясьпека з боку Расеі, і гэтага “нельга не разумець”.

(Качынські: ) "Канечне, тут сутыкаюцца розныя інтарэсы. Мы абараняем сваю пазыцыю. Калі пагадзіцца на прапановы іншых – можа, несьвядомыя прапановы, – то ўсё можа скончыцца глыбокай залежнасьцю эўрапейскіх краінаў ад Расеі; залежнасьцю, якая, напэўна, будзе выкарыстоўвацца палітычна. Польшча выказвае такі актыўны супраціў, бо яна можа апынуцца ў такой залежнасьці першай, але гэтая залежнасьць будзе пашырацца. Меншыя краіны, апрача Літвы, не пратэстуюць, бо папросту ў такой сытуацыі больш магчымасьцяў маюць больш вялікія".

Польскі прэм’ер сказаў таксама, што Варшава не зьбіраецца пагадзіцца на тое, каб Расея ставілася да яе так, як быццам Польшча не зьяўляецца сябрам Эўразьвязу.

(Качынські: ) "26 гадоў таму мы баяліся, увойдуць савецкія войскі ў Польшчу ці не. Цяпер мы ня хочам баяцца, закруцяць нам кран ці не. Мы ня хочам апынуцца ў такой сытуацыі, а гэта рэальнасьць. Зьвярніце ўвагу хаця б на словы памочніка прэзыдэнта Расеі сп. Ястржэмбскага, які разважаў, перакрыць газ да Калядаў ці пасьля. Гэта, канечне, былі недарэчныя жарты, але яны сьведчаць аб падыходзе. Мы хочам ясна паставіць пытаньне энэргетычных гарантыяў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG