Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Калякін: “Мы запозна пачалі працэдуру імпічмэнту Лукашэнкі”


Радыё Свабода Пра падзеі ў часе рэфэрэндуму 1996 году, пра памылкі дэпутатаў гаворыць лідэр Партыі камуністаў Беларускай, сябра прэзыдыюму Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Сяргей Калякін.

(Калякін: ) “Я так ацэньваю, як ацэньваў і дзесяць гадоў таму. Гэта быў захоп улады сілай. Лукашэнка, разагнаўшы Вярхоўны Савет 13-га скліканьня, не правёў выбараў у новы парлямэнт, а сваім указам прызначыў дэпутатаў. Такім чынам, гэта можна лічыць неканстытуцыйным захопам улады. Фактычна гэта дзяржаўны пераварот. Што тычыцца памылак, то мы, на мой погляд, занадта позна пачалі працэдуру імпічмэнту Лукашэнкі. Гэта мы павінны былі зрабіць адразу, калі прыйшлі ў Вярхоўны Савет. Тады б мы многа чаго маглі зрабіць. Бо Лукашэнка ўжо тады не выконваў рашэньняў Канстытуцыйнага суду. Больш за дзесяць ягоных указаў былі прызнаныя неканстытуцыйнымі. І таму былі ўсе падставы, каб ужыць працэдуру адхіленьня ад улады Аляксандра Лукашэнкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG