Дэпутат Жлобінскага райсавету Марат Афанасьеў паведаміў Радыё Свабода, што асабіста бачыў, як на добраўпарадкаваньні тэрыторыі ля лядовага палацу бульдозэры трушчылі косьці. Суразмоўца кажа, што на гэтым месцы калісьці быў габрэйскія пагост:
(Афанасьеў: ) “Сёньня людзі нават сфатаграфавалі косьці, якія нейкім чынам пачалі вылазіць зь зямлі. І бульдозэрам усё гэта выраўноўваюць да прыезду прэзыдэнта. 1 ці 2 сьнежня ён павінен прыехаць на адкрыцьцё”.
У краязнаўчым музэі ў Жлобіне даведваюся, што сапраўды — лядовы палац месьціцца на старым габрэйскім пагосьце. Зьвесткі спраўджвае дырэктарка музэю Віялета Катаева:
(Катаева: ) “Я туды езьдзіла спэцыяльна. Была ў жаху! Гаварыла з майстрамі, цікавілася: як яны разумеюць гэта? Адказваюць: загад ёсьць, і ўсё”.
Віялета Катаева апавяла, што ў Жлобіне спрабавалі перамясьціць могілкі ў іншае месца, але, як цяпер высьвятляецца, зрабілі гэты абы-як.
Тым часам сёньня ў Бабруйску проста ля сьценаў старой крэпасьці забіваюць у глебу жалезабэтонныя палі. Тутэйшая жыхарка Алеся Крыжык тлумачыць, што пачынаецца будаўніцтва лядовага палацу:
(Крыжык: ) “Пакуль працуюць людзі з Бабруйску. Я запытвала — то адказвалі, што ў хуткім часе мусяць прыслаць будаўнікоў і зь іншых гарадоў, каб гэта ўсё адбывалася хутчэй”.
На пляцоўцы ў Бабруйску яшчэ няма катлаванаў. Але, са словаў дасьледчыка гісторыі архітэктуры Сяргея Харэўскага, будоўля парушыць спакой нябожчыкаў.
(Харэўскі: ) “Першыя ахвяры, якія прыняла зямля Бабруйскай крэпасьці, былі ўжо ў 1918 годзе. Другі этап — часовая акупацыя тэрыторыі польскімі легіянэрамі. У 1930-я гады, пры сталіншчыне, Бабруйская крэпасьць таксама стала месца масавых расстрэлаў. Фактычна гэта бабруйскія Курапаты. У Другую ўсясьветную вайну там было загублена больш за 40 000 савецкіх ваеннапалонных. Тэрыторыя гэтай крэпасьці, яе валы й равы ёсьць брацкай магілай. І будаваць на касьцях — амаральна”.
Пра папярэджаньне Сяргея Харэўскага ведаюць у Бабруйскім райвыканкаме. Але кіраўнік мясцовай вэртыкалі Міхаіл Шалкоўскі адмовіўся ад камэнтароў.