Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чытачы – пра“Нашу ніву”


Радыё Свабода

Прыватны прадпрымальнік зь Пінску Ўладзімер Зянько.

(Зянько: ) “Зьяўляюся я сталым падпісчыкам і чытачом “Нашай нівы” ад 1994 году. Пазнаёміўся з выданьнем дастаткова выпадкова – нехта даў пачытаць. З таго часу з гэтай газэтай не разьвітваюся”.

* * *

Палітоляг з Менску Ігар Лялько расказвае, што “Нашу ніву” атрымлівае па падпісцы ад першага нумару, пасьля яе аднаўленьня ў 1989 годзе.

(Лялько: ) “Наша ніва” перадусім – гэта вельмі важная часьціна сучаснай гісторыі Беларусі. Гэта адзін з фундамэнтальных камянёў, на якім трымаецца беларушчына. Сёньня “Наша ніва” зьяўляецца духоўным апірышчам большасьці сапраўдных беларусаў”.

* * *

У студэнцкіх аўдыторыях беларускіх навучальных установаў, як сьведчыць жыхарка Полацку Сабіна Будзімірава, “Нашу ніву” чытаюць амаль усе.

(Будзімірава: ) “Мы яе чытаем часта пад партай. А на некаторых лекцыях і на парце. І шмат чаму ў яе вучымся. Можна назваць яе нашай настаўніцай, бо яна нас вучыць перш за усё беларускасьці”.

* * *

Супрацоўнік “Нашай нівы” Арцём Лява вывучаў склад чытацкай аўдыторыі. І вось што кажа журналіст пра вынікі свайго дасьледаваньня:

(Лява: ) “У асноўным гэта інтэлігенцыя, якая нацыянальна арыентаваная. Каторая ўдзельнічала ў руху адраджэньня напачатку 1990-х. Яны стала выпісваюць нашу газэту. Яшчэ ўвесну далучыліся шмат хто. Памятаю, як маладая кабета, якая размаўляе па-расейску, але кажа, што “Наша ніва” для яе – рупар праўдзівага слова”.

* * *

Гісторык Сяргей Шыдлоўскі зь Віцебшчыны:

(Шыдлоўскі: ) “Для мяне “Наша ніва” застаецца пэўным сымбалем, знакам беларускай жывой культуры. Паважаю станоўчыя якасьці газэты, што здольная быць заўжды актуальнай у кожны час”.

* * *

Слова аўтару свабодаўскай рубрыкі “100 гадоў “Нашай ніве” Дзьмітрыю Падбярэскаму:

(Падбярэскі: ) “Цікава параўноўваць, вядома, першыя нумары з тым, што друкуецца сёньня. Гэта ня страціла сваю прывабнасьць для чытачоў і актуальнасьці. І мне вельмі прыемна, што на некалькі месяцаў я быў своеасаблівым голасам “Нашай нівы” ў эфіры Радыё Свабода”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG