Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Бей жидов” – не зьнявага?


Паводле БелаПАН Упраўленьне ўнутраных справаў Партызанскага раёну Менску адмовілася завесьці крымінальную справу з факту апаганьваньня будынку Ізраільскага культурна-інфармацыйнага цэнтру пры пасольстве Ізраілю ў Беларусі.

Як заявіў у інтэрвію агенцтву БелаПАН начальнік аддзелу аховы правапарадку ўпраўленьня ўнутраных справаў Партызанскага раёну Аляксандр Кальцоў, рашэньне было прынятае пасьля ўзгадненьня з пракуратурай.

Паводле Кальцова, у фактах апаганьваньня будынку ізраільскага цэнтру не заўважана наўмысных дзеяньняў, скіраваных на распальваньне нацыянальнай варожасьці, на зьнявагу нацыянальнага гонару і годнасьці.

Нагадаем, акт вандалізму быў учынены ў ноч з 11 на 12 лістапада. На фасадзе сталічнага будынку, дзе разьмешчаны Ізраільскі культурна-інфармацыйны цэнтар, былі намаляваныя свастыкі і зробленыя надпісы "Бей жидов".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG