Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Нашай ніве” да стагодзьдзя – папярэджаньне ад міністэрства інфармацыі


Паводле БАЖ «Наша Ніва» атрымала папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі.У ім адзначаецца, што “у выхадных дадзеных нумароў газеты за лістапад не пазначаны сапраўдны адрас рэдакцыі, што з’яўляецца парушэннем артыкула 26 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі».

За гэты год рэдакцыі «Нашай Нівы» чатыры разы адмаўлялі ў арэндзе памяшкання. Паводле рэдактара штотыднёвіка Андрэя Дынько у кожным выпадку арэндадаўцы тэрмінова без тлумачэньня прычын разрывалі дамову на арэнду офісу, як толькі выдавец газеты падаваў інфармацыю пра новы юрыдычны адрас у Міністэрства інфармацыі Сёлета ў красавіку «Наша Ніва» атрымала ліст аб адмове ў рэгістрацыі на тэрыторыі Мінска за подпісам намесьніка старшыні Мінскага гарвыканкама М. Ціцянкова, у якім сцвярджалася, што «размяшчэнне газеты «Наша Ніва» ў горадзе Менску немэтазгоднае». Заўтра споўніцца 100 гадоў з дня выхаду першага нумару газеты «Наша Ніва».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG