Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускаму аб’яднаньню студэнтаў Польшчы – 25 гадоў


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Беластоку пачалося сьвяткаваньне 25-годзьдзя з часу заснаваньня Беларускага аб''яднаньня студэнтаў Польшчы – адной з найбольш актыўных арганізацыяў беларускай меншасьці ў Польшчы.

Хто хаця б аднойчы быў на фэстывалі музыкі маладой Беларусі “Басовішча”, бадай, ніколі не забудзе атмасфэры гэтага фэстывалю, які свой назоў атрымаў ад абрэвіятуры назвы Беларускае аб''яднаньне студэнтаў – БАС, адсюль і “Басовішча”.

Але БАС – гэта ня толькі сьвята беларускага року ў Гарадку. Старшыня Беларускага аб''яднаньня студэнтаў Ілёна Карпюк:

(Карпюк: ) “Мы працуем увесь год. Гэта ня толькі канцэрты, але і паказы фільмаў, арганізацыя сустрэчаў, супрацоўніцтва зь іншымі студэнцкімі арганізацыямі”.

БАС у Варшаве – гэта добра вядомыя ня толькі мясцовым беларусам канцэрты “Беларускі андэграўнд”, беларускія вечарыны, сустрэчы.

На пачатку 1980-х маладыя беларусы – ініцыятары стварэньня БАСу – былі захопленыя беларускай ідэяй, якая толькі пачынала па-сапраўднаму адраджацца на Беласточчыне, і на гэтай хвалі стварылі арганізацыю. Чым прыцягальны БАС для моладзі цяпер?

(Карпюк: ) “Вядома, сёньняшняе грамадзтва можа запрапанаваць моладзі шмат розных спосабаў бавіць вольны час. Але мы пераконваем, што варта прызначыць свой час і на грамадзкую дзейнасьць”.

Ілёна Карпюк кажа, што неўзабаве ў БАСе зьменіцца чарговае пакаленьне – да ўлады і актыўнай дзейнасьці ў арганізацыі прыйдуць новыя студэнты-беларусы. Плянаў шмат.

(Карпюк: ) “Басовішча”, вядома, гэта прыярытэт, але будуць і іншыя канцэрты. Хочам выдаваць беларускія кнігі, а таксама паспрабаваць выдаваць музычныя альбомы. Бо гэта тое, што пакідае па нас нейкі сьлед”.

25-цігодзьдзе БАСу гэтымі днямі адзначаюць у Варшаве і Беластоку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG