Лінкі ўнівэрсальнага доступу

100 год “Нашай Ніве”: “Дарма клеплюць на мужыка, што ён дурны...”


Зьміцер Падбярэскі, Менск Выбары ў Дзяржаўную Думу — на старонках “Нашай Нівы”.

“Наша ніва” па гарачых сьлядах камэнтуе вынікі выбараў у Дзяржаўную Думу Расеі: “Усім ведама, што з быўшых ў першай Думе ў новую правіцельства пускаець адных тых, з каторымі яно і перш сябравала, а тые, што трэбовалі зямлі і свабоды, прымушэны цяпер сядзець ў хаце і маўчаць. Але дарма клеплюць на мужыка, што ён дурны, як варона. Новые выбары паказываюць, што ён далёка разумнейшы ня толькі ад вароны, а ід міністраў. Нігдзе не чуваць, каб выбралі таго самаго, што, будучы ў першай Думе, не стаяў за мужыкоў, за тое ва многіх месцох выбіраюць быўшых дэпутатаў, ад каторых правіцельства адняло права выбірацца. Праўда, правіцельства такіе выбары касуець, але народ добра зразумеў, чаго дабіваецца правіцельства, і выбіраець людзей вучоных, панімаючых і шчырых, такіх, што, прыехаўшы у Пецербург не папросяць, а патрэбуюць ад імяні ўсяго народу “Зямлі і Свабоды!”

За подпісам Пачвара газэта надрукавала допіс з сяла Любішчыцы Слонімскага павету: “Перад колядамі прыехаў да нас з Слоніма стражнік да свайго бацькі і жонкі, алеж ведама, як зрабіўся ён стражнікам, то ўжо забыў, што ён той самы мужык, і стаў выдаваць сябе за начальства. У нашым сяле колькі баб, ня маючы з чаго жыць, узяліся таргаваць гарэлкою. Закупілі яе на коляды і няслі; на дарозі спаткаў іх гэты стражнік і пачаў адбіраць гарэлку. Ад аднае адабраў, а дзьве уцяклі. Пасля а гадзіні 12 у ночы прышоў ён да аднае бабы, і, сказаўшы каб яна стаяла на месці ды “падняла рукі ўверх”, стаў шукаць гарэлкі — але не знайшоў. Але, як кажуць, мусіць за фатыгу украў 25 руб. грошэй. Хлопцы, як даведаліся пра усё гэта, злавіўшы яго, добра далі па карку, ды ў хаці яго павыбівалі усе вокны. Стражнік пацягнуў іх на суд. Штож з гэтаго будзе?”
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG