Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верагодная цана на газ для Беларусі — 230 даляраў


Радыё Свабода Цана на газ для Беларусі ў 2007 годзе складзе 230 даляраў за тысячу кубічных мэтраў. Пра гэта паведаміў сёньня старшыня Расейскага газавага таварыства, кіраўнік Камітэту ў справах энэргетыкі, транспарту і сувязі Дзяржаўнай думы Расеі Валеры Язеў.

Адказваючы на пытаньне пра магчымыя зьмены ў стасунках Беларусі й Расеі пасьля падвышэньня коштаў, В.Язеў заявіў: "Ня ведаю, ускладняцца яны ці не, але часы, калі Расея плаціла за энэргетычную бясьпеку Эўропы, пастаўляючы газ краінам, праз тэрыторыю якіх адбываўся транзыт, прайшло... Цяпер мы будуем стасункі з блізкімі партнэрамі паводле прынцыпаў рынку".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG